Антон Мацвеенка: «Лічу, што «Віцебск» мой другі дом»
36-гадовы паўабаронца «Віцебску» (Д2) Антон Мацвеенка падзяліўся меркаваннем пра становішча спраў у камандзе.
– Перад сезонам клуб зрабіў стаўку на моладзь, якой павінны дапамагаць нешматлікія вопытныя гульцы. Як складаюцца адносіны паміж пакаленнямі?
– Лічу, што наш уплыў на рабят велізарны. Стараемся дапамагаць словам і справай. І яны гэта ўспрымаюць як у раздзявальні, так і на полі. Прычым моладзь у нас разумная, выхаваная. Трэнерскі штаб таксама звяртае іх увагу на тое, каб прыслухоўваліся да падказкі ад нас.
– Пасля вылету «Віцебску» ці не было варыянтаў гуляць у вышэйшай лізе?
– Была адна прапанова ад каманды вышэйшай лігі, яшчэ некалькі паступіла з першай, але адбылася гутарка з кіраўніцтвам, на якой вырашылі, што раз ужо вылецелі разам, значыць разам і будзем вяртацца. Я пагадзіўся, што трэба застацца і дапамагчы, няхай ужо я не гуляю цяпер так шмат.
Але імкнуся падтрымаць рабят, у тым ліку за межамі поля. Я ж у Віцебск пераехаў у 2017-м, гэта мой сёмы сезон тут. І горад, і каманда мне не чужыя.
Напэўна, матчаў за «Віцебск» правёў нават больш, чым за роднае «Дняпро». Лічу, што гэта мой другі дом, – сказаў Мацвеенка.