Усе навіны

Кейн упэўнены, што можа выйграць ЛЧ з Тухелем у «Баварыі»

12 ліпеня 2023, 19:38

Журналіст Sky Deutschland Фларыян Плеттэнберг прадставіў абноўленую інфармацыю пра магчымы трансфер нападаючага «Тотэнхэма» Хары Кейна ў «Баварыю».

Па даных крыніцы, 29-гадовы футбаліст даў ведаць, што на 100% настроены на пераход у мюнхенскую каманду. Ён нібыта не разглядае іншыя варыянты з-за мяжы.

Былі чуткі, што ангельца зрабіў прыярытэтнай мэтай новы галоўны трэнер «ПСЖ» Луіс Энрыке.

У Кейна і «Баварыі» ужо ёсць дамоўленасць пра умовы кантракту. Хары ўпэўнены, што можа выйграць Лігу чэмпіёнаў у складзе каманды пад кіраўніцтвам Томаса Тухеля.

У мінулым сезоне форвард правёў 38 матчаў у рамках АПЛ, вызначыўшыся 30 галамі і 3 асістамі. Падрабязная статыстыка – тут.