«Інтэр» зрабіў другую прапанову па Лукаку – 30 млн еўра + бонусы
«Інтэр» зрабіў другую і палепшаную афіцыйную прапанову «Чэлсі» аб паўнавартасным выкупе нападаючага Ромелу Лукаку, паведамляе журналіст Джанлука Ды Марцыо.
Першы запыт ацэньваўся ў 25 мільёнаў еўра і быў адхілены лонданцамі.
Новая прапанова складае 30 мільёнаў + бонусы – міланцы спадзяюцца, што гэтага будзе дастаткова для дасягнення згоды.
Бельгіец у «Чэлсі» атрымаў адтэрміноўку для прыбыцця на зборы да 17 ліпеня, каб у яго была магчымасць завяршыць трансфер, калі бакі дамовяцца. За Рамэлу таксама сочыць «Ювентус», які ўключыцца ў барацьбу ў выпадку продажу Душана Улаховіча.
«Чэлсі» набыў форварда ў «Інтэра» летам 2021-га за 113 мільёнаў еўра, а ў мінулым годзе ён выступаў у Італіі на правах платнай арэнды за 10 мільёнаў.
У розыгрышы Серыі А 30-гадовы Лукаку забіў 10 галоў у 25 матчах, падрабязная статыстыка – тут.