Усе навіны

Тадзіч скасаваў кантракт з «Аяксам», у камандзе не засталося ніводнага гульца са складу 1/2 фіналу ЛЧ-2018/19

15 ліпеня 2023, 08:41

Паўабаронца «Аякса» Душан Тадзіч папрасіў клуб пра скасаванне кантракту, які дзейнічаў да лета наступнага года.

Як паведамляюць амстэрдамцы, просьба капітана каманды была выканана.

34-гадовы серб выступаў за «Аякс» з 2018 года. За гэты час ён правёў 241 матч, у якіх забіў 105 галоў і аддаў 112 асістаў.

Тадзіч заставаўся адзіным гульцом амстэрдамцаў са складу, які даходзіў да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў 2018/19.

На працягу кар'еры паўабаронца таксама гуляў за «Саўтгемптан», «Вайводзіну», «Твэнтэ» і «Граніген».