Усе навіны

Экс-уладальніку мінскага «Дынама» Чыжу адмовілі ў пазове да сына за фармзавод

18 ліпеня ў Менску прайшоў працэс па зыску экс-уладальніка менскага «Дынама» Юрыя Чыжа. Чыж падаў пазоў да сына Ўладзіміра Чыжа аб прызнанні права ўласнасці на дзель у статутным фондзе ТАА «ТрайплФарм» у памеры 90%. Паседжанне зрабілі закрытым.

Як паведамляе officelife.media, «суд» адмовіў у пазове.

Чыж прасіў прызнаць за ім права ўласнасці на кампаніі, якія зарэгістраваны на Кіпры ў 2008 годзе Welgro Services Limited і Profax Investment Limited. Імі валодаюць ягоныя сыны, якім належаць 90% долі ў статутным фондзе «ТрайплФарм».

Па дадзеных крыніцы, іскавыя патрабаванні Чыжа закраналі інтарэсы і іншых яго дзяцей Таццяны і Сяргея, а таксама былога партнёра па бізнесе Уладзіміра Япрынцава, якому належыць 10% акцый ТАА «ТрайплФарм». Яны ўдзельнічалі ў працэсе як трэція асобы, але не заяўлялі самастойных патрабаванняў.

У «судзе» прадстаўнік адказчыка Уладзіміра Чыжа папрасіла зрабіць паседжанне закрытым. Хадайніцтва падтрымалі прадстаўнікі беларускай і кіпрскіх кампаній. Супраць выступіла толькі прадстаўніца Юрыя Чыжа.