Усе навіны

Красноў пасля сыходу са «Смаргоні»: «Дзякуй Есіну за тое, што карміў і не кідаў у галодныя часы»

Расійскі гулец Марк Красноў падзяліўся меркаваннем пра сыход са «Смаргоні».

– Жадаю падзякаваць камандзе і трэнерскі штаб, за неверагодны час.

Усім партнёрам удзячны за перадачы і створаныя моманты.

У паважаных нашых балельшчыкаў хацеў папрасіць прабачэння за нерэалізаваныя моманты.

Магу сказаць, што на ўсіх трэніроўках камандных і індывідуальных выкладваўся на поўную, каб стаць лепшым і радаваць вас. Дзякую вам і за крытыку, і за падтрымку.

Рады быў мець дачыненне да перамог гэтай каманды з гісторыяй.

Камандзе жадаю ўдачы і забрацца як мага вышэй у турнірнай табліцы.

Асобная падзяка Валодзю Есіну за тое, што карміў і не кідаў у галодныя часы. Дзякуй, дружа, – сказаў Красноў.