Усе навіны

«Фіярэнціна» дамовілася з «Ювентусам» пра арэнду Артура з правам выкупу

20 ліпеня 2023, 18:13

Хаўбек «Ювентуса» Артур працягне кар'еру ў «Фіярэнціне», паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Бакі дамовіліся, што «фіялкі» заплацяць 3-4 млн еўра за арэнду, таксама будуць мець неабавязковае права выкупу за 20 млн еўра. Медагляд запланаваны на 21 ліпеня.

Артур належыць «Ювентусу» з верасня 2020 года, калі перайшоў з «Барселоны». Турынцы ў мінулым сезоне аддавалі яго ў арэнду «Ліверпулю». У складзе мерсісайдцаў правёў 1 матч, амаль увесь сезон прапусціў з-за траўмы.

Статыстыка 26-гадовага бразільскага хаўбека тут.