Усе навіны

«Манчэстэр Юнайтэд» абвясціў, што Бруну стаў новым капітанам каманды

20 ліпеня 2023, 18:56

Хаўбек «Манчэстэр Юнайтэд» Бруну Фернандэш зараз стаў паўнавартасным капітанам каманды.

З 2021 года Бруну неаднаразова насіў капітанскую павязку, бо быў віцэ-капітанам. Перад стартам новага сезона галоўны трэнер Эрык тэн Хаг забраў павязку ў папярэдняга капітана – Хары Магуайра.

За «МЮ» Бруну выступае з 2020 года, калі яго набылі за 65 мільёнаў еўра.

З таго часу ён правёў 185 матчаў, вызначыўшыся 64 галамі і 54 асістамі. Падрабязная статыстыка 28-гадовага партугальца тут.