«Інтэр» Маямі абвясціў пра пераход Альбы
Абаронца Жордзі Альба афіцыйна стаў гульцом «Інтэра» Маямі.
Дэталі пераходу пакуль невядомыя. Альба быў у статусе вольнага агента, які будзе гуляць за новы клуб пад нумарам 18.
Жордзі быў у сістэме «Барселоны» з 1998 па 2005 год, затым быў у «Карнэллі» і «Валенсіі», за якія пачаў гуляць і на прафесійным узроўні, меў досвед арэнды ў «Хімнастыцы». У 2012 годзе вярнуўся ў «Барселону», за якую гуляў да лета 2023 года.
Статыстыка 34-гадовага іспанскага левага абаронцы тут.
У МЛС ёсць правіла па зарплаце – толькі тры футбалісты ў камандзе могуць перавысіць ліміт заробкаў. Цяпер гэтыя слоты цалкам занятыя – Ліянэль Месі, Серхіа Бускетс і Джозэф Марцінэс. Чакаецца, што Альба на працягу першага сезона будзе атрымліваць меншы заробак, а з другога зойме адзін са слотаў.