Усе навіны

Адступныя ў новым кантракце Асімхена з «Напалі» будуць ніжэй за 200 млн еўра, на якіх першапачаткова настойваў Дэ Лаурэнціс

28 ліпеня 2023, 10:31

Нападаючы «Напалі» Віктар Асімхен ніколі не быў настолькі блізкі да падпісання новага кантракту з клубам, паведамляе Sky Italia.

Цяпер вядзецца праца над узгадненнем апошніх дэталяў.

Адступныя ў новым кантракце будуць менш за 200 млн еўра, на якіх першапачаткова настойваў прэзідэнт клуба Аўрэліё Дэ Лаурэнціс. Хутчэй за ўсё, сума будзе каля 150 мільёнаў эўра.

Наступная сустрэча бакоў павінна стаць вырашальнай для канчатковага закрыцця здзелкі.

Нагадаем, дзейны кантракт Асімхена заканчваецца летам 2025 года.

Віктар гуляе за «Напалі» з 2020 года. У мінулым сезоне ён забіў 31 гол і аддаў 5 дзейсных перадач у 39 матчах.