Усе навіны

Бяссмертны можа прадоўжыць кар'еру ў Казахстане

28 ліпеня 2023, 20:33

Па звестках Tribuna.com, 26-гадовы беларускі паўабаронца Дзмітрый Бяссмертны можа працягнуць кар'еру ў чэмпіянаце Казахстана.

28 ліпеня стала вядома, што фігурант «чорнага спісу» «мінспорту» пакінуў БАТЭ.

У сёлетнім сезоне чэмпіянату Беларусі на поле не выходзіў.

У мінулым сезоне Бяссмертны правёў 28 матчаў, забіў 5 мячоў і аддаў 4 галявыя перадачы.