Яромка пасля 0:1 ад «Славіі»: «Спадзяваўся, што шанец нам дасць, і мы выратуем гульню. Але, нажаль, мы ім не скарысталіся»
Галоўны трэнер «Мінска» Сяргей Яромка пракаментаваў паражэнне ад «Славіі» у 16-м туры чэмпіянату Беларусі (0:1). - Добрае поле, добрая гульня, добрая атмасфера, добрае ўражанне. У такіх гульнях праяўляецца характар у цяжкіх умовах. Усе ведаюць, што мы ідзём сваім шляхам. Крыўдна любое паражэнне. Спадзяваўся, што шанец нам падасца, і мы выратуем гульню. Але, нажаль, мы ім не скарысталіся. Для нас вынік адмоўны ў станоўчы бок. - Як змяніўся сапернік у параўнанні з першым кругам? - Мусіць, гэта лепш спытаць у галоўнага трэнера «Славіі». Візуальна з'явіліся новыя футбалісты, але структура засталася ранейшай. Добрая каманда, гэта я адзначаў яшчэ ў першым туры. Казаў сваім хлопцам, што гуляць у Мазыры вельмі цяжка. Так і атрымалася. Ну а Мазыру жадаю ўдачы, - сказаў Яромка.