Усе навіны

«Чэлсі» прапанаваў «Саўтгемптану» 48 млн фунтаў за Лавія

«Чэлсі» зрабіў афіцыйную прапанову «Саўтгемптану» па паўабаронцы Рамэа Лавія, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Лонданцы прапанавалі 48 млн. фунтаў за футбаліста. Раней «Саўтгемптан» адхіліў прапанову «Ліверпуля» – давалі 45 млн фунтаў замест жаданых 50 млн.

Лавіа выступае за «Саўтгемптан» з ліпеня мінулага года пасля пераходу з «Манчэстэр Сіці» за 12,3 млн еўра. Яго кантракт з клубам дзейнічае да лета 2027-га.

У мінулым сезоне Лавія забіў 1 гол і зрабіў 1 асіст у 34 матчах. Статыстыка 19-гадовага апорніка тут.

«Саўтгемптан» у гэтым сезоне будзе гуляць у чэмпіёншыпе.