Усе навіны

Дзмітрый Барадзін забіў мяч за «Кайсар»

13 жніўня 2023, 19:48

Беларускі паўабаронца Дзмітрый Барадзін забіў мяч за «Кайсар» на 66-й хвіліне матчу з «Ардабасы» (3:0) у 19-м туры чэмпіянату Казахстану.

У бягучым сезоне Барадзін адыграў 15 гульняў і забіў 5 мячоў.

У мінулым сезоне хаўбек выступаў за «Ардабасы» пад кіраўніцтвам Аляксандра Сяднёва. За шымкентцаў паўабаронца правёў 14 матчаў і забіў 3 мячы.