Усе навіны

Раналду набраў 600 млн падпісчыкаў у інстаграме

13 жніўня 2023, 22:23

Колькасць падпісчыкаў у інстаграме нападаючага «Аль-Насра» Крышціяну Раналду дасягнула 600 млн.

Партугалец мае самую вялікую аўдыторыю ў гэтай сацсетцы. Нагадаем, што мяжу ў 500 млн Крышціяну пераадолеў у лістападзе мінулага года.

Раней была інфармацыя, што адзін рэкламны пост на яго старонцы ў інстаграме каштуе 3,234 млн долараў.

Учора Раналду выйграў першы трафей з «Аль-Насрам» – арабскую Лігу чэмпіёнаў, абгуляўшы ў фінале «Аль-Хіляль» (2:1). Крышціяну адзначыўся ў гэтай гульні дублем, і ў выніку з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.