Усе навіны

Раўнейка, Чалядзінскі, Гараўцоў і яшчэ 16 трэнераў сталі ўладальнікамі ліцэнзій PRO

19 беларускіх трэнераў атрымалі ліцэнзіі PRO.

Нагадаем, курсы доўжыліся са снежня 2021 па ліпень 2023 года.

Навучанне праходзіла ў адпаведнасці з патрабаваннямі УЕФА і пад кіраўніцтвам інструктара УЕФА, члена панэлі JIRA Генадзя Скуртула.

Навучанне ўключала ў сябе навучальныя модулі на базе тэхнічнага цэнтру, а таксама замежную стажыроўку ў Турцыі ў замежных клубах у падрыхтоўчы перыяд.

Акрамя гэтага, кожны з трэнераў наведаў замежны клуб у рамках спаборніцкага перыяду.

Поўны спіс спецыялістаў, якія атрымалі найвышэйшую трэнерскую катэгорыю: Аляксандр Бразевіч, Андрэй Гараўцоў, Вячаслаў Грыгораў, Павел Яўсеенка, Сяргей Зяневіч, Павел Кірыльчык, Юрый Мархель, Аляксандр Міхайлаў, Радзіслаў Арлоўскі, Павел Плют, Андрэй Пракапюк, Арцём Радзькоў, Дзмітрый Раўнейка, Ігар Слесарчук, Станіслаў Сувораў, Аляксандр Суліма, Андрэй Чалмадзееў, Арцём Чалядзінскі, Яўген Чарнухін.