Усе навіны

Расійскі экс-нападнік «Слоніма-2017» Красноў пра былы клуб: «Камандзе адназначна трэба выходзіць у вышэйшую лігу»

Расійскі экс-нападнік «Слоніма-2017» Марк Красноў распавёў пра ўражанні, якія ў яго пакінуў Слонім, а таксама пра перспектывы сваёй былой каманды.

«Слонім мне вельмі нагадвае маё роднае мястэчка, размешчанае ў прыгарадзе Санкт-Пецярбурга. Паўлаўск і па антуражы, і па колькасці насельніцтва падобны са Слонімам. Наогул, хачу пажадаць слонімскаму футболу развіцця і фінансавання. Камандзе адназначна трэба выходзіць у Вышэйшую лігу», – сказаў Красноў.