Усе навіны

Мінскае «Дынама» запытала за Марозава 600 тысяч еўра (Gazispor)

16 жніўня 2023, 08:29

Мінскае «Дынама» запытала ў «Газіянтэпа» за Марозава 600 тысяч еўра.

Таксама адзначаецца, што беларускі нападнік не з'яўляецца асноўным кандыдатам для турэцкага клуба. Галоўнай трансфернай мэтай зʼяўляецца італьянскі нападаючы «Істанбула» Стэфана Окака. Да кандыдатуры Марозава вярнуцца, калі перамовы з італьянцам зойдуць у тупік.

Таксама паведамляецца, што прадстаўнікі «Газіянтэпа» паведамілі, што маюць намер вызначыцца па трансферы Марозава да 22 жніўня.