Усе навіны

Медыяэксперт Сідорская: «Драгун абясцэніў уласныя ўчынкі і досвед іншых людзей, апраўдаў дзеянні рэжыму-агрэсара»

17 жніўня 2023, 12:39

Медыяэксперт, доктар філалагічных навук Ірына Сідорская пракаментавала «пакаяннае» інтэрв’ю былога паўабаронцы БАТЭ Станіслава Драгуна.

«Падчас прэс-канферэнцыі Драгун абясцэнiў і ўласныя ўчынкі, і досвед і пачуцці іншых людзей. Публічна выяўленая пазіцыя 35-гадовага спартсмена – дарослага і сфармаванага чалавека, які звыклы пераадольваць складанасці і дасягаць мэт, – пабудаваная на прыстасаванні да наяўных абставінаў, уключае апраўданне дзеянняў агрэсара – рэпрэсіўнага беларускага рэжыму, дэманструе ўсвядомленую стратэгію адмовы ад уласных поглядаў і таму самаразбуральная», – напісала Сідорская.