Усе навіны

Мікіта Мелказёраў: «Магу дазволіць сабе не займацца беларускім футболам, дзе трэба вылізваць яйкі Кавальчуку»

Былы журналіст Tribuna.com, аўтар YouTube-канала «жизнь-малина» Мікіта Мелказёраў выказаўся пра беларускi футбол.

– Ты калісьці гуляў у футбол прафесійна?

– Не. Я займаўся ў СДЮШАР да 16 гадоў, але потым зразумеў, што трэба вучыцца. Дзякуй Богу, што я абраў гэты шлях. Цяпер я адукаваны, не вельмі гуляю ў футбол, але магу дазволіць сабе жыць у асяроддзі сумленных людзей, а не займацца беларускім футболам, дзе трэба вылізваць яйкі [рэжымнаму міністру спорту Сяргею] Кавальчуку. А гэта вельмі агідна і непрыемна, – распавёў Мелказёраў.