Усе навіны

Сума трансферу Карпіцкага з «Шахцёра» ў 4,6 разы меншая, чым камісійныя пасярэднікам ад «Крылаў Саветаў» (Смірноў)

20 жніўня 2023, 14:02

Паводле інфармацыі расійскага футбольнага агента Антона Смірнова, афіцыйная сума трансферу беларускага нападаючага Ягора Карпіцкага склала €130 000.

Смірноў сцвярджае, што пры гэтым сума камісійных ад «Крылаў Саветаў» – €600 000. Атрымальнікі камісійных: Култаеў, Гурцкая і іншыя.

Нагадаем, «Крылы Саветаў» абвясцілі пра пераход беларускага нападаючага Ягора Карпіцкага ў сярэдзіне ліпеня. Кантракт падпісаны на чатыры сезоны.