Андрэй Чэпа: «Я не думаў, што мяне будзе ванітаваць ад нашага футбола»
Экс-дырэктар дэпартамента судзейства і інспектавання АБФФ Андрэй Чэпа для youtube-канала «Честнок» падзяліўся меркаваннем аб сучасным стане беларускага футбола.
– Беларускі футбол жыве?
– Смешна.
Глядзіш гэты футбол, я вось гляджу і думаю: «Няўжо ім самім цікава вось у гэты лайно гуляць?» І дзеля гэтага яны прыніжаюцца, гэтыя пакаянныя відэа, нейкія падпісваюць лісты. Драгун, Гутар – крыўдна. Нібы нармальныя ж хлопцы. Зараз у гэтай медыялізе, гэта ж такі зашквар у гэтай медыялізе гуляць. Яны гэтага не разумеюць, яны ў гэтую Расію едуць.
Непрыемна, што я буду з агідай казаць пра наш футбол, якому я аддаў з 76 года, у 9 гадоў прыйшоў на асфальт у СДзЮШАР «Дынама» і я не думаў, што мяне будзе ванітаваць ад нашага футбола.
Зараз еўракубкі былі, сумленнае слова, я нават не глядзеў, – сказаў Чэпа.