Усе навіны

Біёнчык пра прызначэнне Алоса: «Такое рашэнне Федэрацыі. Значыць, там узважылі, што гэта крок пазітыўны»

27 жніўня 2023, 12:15

Галоўны трэнер мазырскай «Славіі» Іван Біёнчык выказаў свае думкі аб прызначэнні на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі Карласа Алоса.

– Новым галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе стаў Карлас Алос Ферэр. Замежнік. Значыць, будзе моўны бар'ер. Гэта заўсёды няпроста. Што думаеце вы пра гэта прызначэнні?

– Такое рашэнне Федэрацыі. Значыць, там узважылі, што гэта крок пазітыўны. Ёсць меркаванне ў аднаго з трэнераў, што, можа, ён паглядзіць на наш футбол, на нашых гульцоў з боку... толькі час пакажа, наколькі мы рухаемся ў правільным кірунку. Рашэнне ёсць, паўтаруся, а нам трэба працягваць працаваць на карысць агульнай справы, – сказаў Біёнчык.