Усе навіны

Данецкі «Шахцёр» выйшаў на матч з «Коласам» Золатава ў футболках з надпісам «Данецк» і сцягам Украіны побач

27 жніўня 2023, 18:14

Гульцы данецкага «Шахцёра» на матч 5-га тура УПЛ з «Коласам» (2:0) выйшлі ў футболках, з нанясеннем назвы роднага горада гарнякоў – Данецка.

Таксама побач з надпісам «Данецк» быў намаляваны нацыянальны сцяг Украіны.

27 жніўня Данецк адзначае дзень горада.