Усе навіны

Мікалай Шарснёў: «Чым больш людзей з мячом, тым менш іх з бутэлькай піва або наркотыкамі»

29 жніўня 2023, 15:37

Старшыня АБФФ Мікалай Шарснёў пракаментаваў рашэнне выканкаму рэфармаваць другую лігу з 2024 года.

«Важна не дапусціць памылак і зрабіць рашэнне прымальным для ўсіх. Людзі футбола ўносяць прапановы – трэба нешта мяняць. Папярэдняе рашэнне было, напэўна, да часу. Але прыйшла пара яго карэктаваць. Яно ўжо не працуе. Лічбы бачым непрымальныя. Чым глыбей апускаемся, тым больш пытанняў з'яўляецца... У нас ёсць асцярогі, што некаторыя сённяшнія дублёры будуць нашмат мацней каманд другой лігі. Што з імі рабіць? Будзем спрабаваць. А калі ўбачым лік 20:0?

Другая ліга – паўпрафесійная. А мы яе сёння ператварылі ў масавую. Для развіцця масавага футбола трэба ўзмацняць ролю абласных федэрацый.

Я папрасіў даць дэталёвую карціну па ўсіх матчах. 18:2, 14:0... Ёсць нават такі матч, дзе 29:0. Па сутнасці, кожныя тры хвіліны забіваецца гол. Што атрымліваюць ад такога футбола? Той, хто прайграў стане мацней? Не. Пераможца атрымае задавальненне? Не.

Футбол – сацыяльны праект. Чым больш людзей з мячом, тым менш іх з бутэлькай піва або з наркотыкамі. Таму нашы функцыянальныя абавязкі – стварыць умовы для прыцягнення беларусаў да футбола. Але важна ранжыраваць па спартыўным майстэрстве ўдзельнікаў.

Акрамя таго, мы маем 117 ДзЮСШ, але ў іх мала спаборніцтваў. Мы выправім гэтую сітуацыю», – сказаў Шарснёў.

Мдя.
Кто к нам с мячём придёт, тот от бутылки пива и погибнет.
Адказаць
-2