Усе навіны

Нікіфарэнка пасля 0:4 ад БАТЭ: «Боязь і ціск «Барысаў-Арэны» адбілася на «Дынама» Брэст»

3 верасня 2023, 21:44

Трэнер брэсцкага «Дынама» Сяргей Нікіфарэнка пасля матчу з БАТЭ (0:4).

– Мусіць, нейкая боязь і ціск гэтага стадыёна адбілася на рабятах, асабліва ў абароне, дзе ў нас па флангах гулялі маладыя і вельмі зялёныя хлопцы.

Першыя два галы прайшлі з іх удзелам, таму што недзе далі перайграць сябе, далі падаць, не даглядзелі. Галы прыйшлі з флангаў.

Што да абароны, то калі сапернік вышэйшы за клас, то ўсе нашы праблемы зноў вылезлі вонкі. Яны былі, мы пра іх ведалі, але ўзровень суперніка паказаў, што трэба яшчэ больш прыкладаць намаганняў у плане абароны. У нападзе не шмат, але дастаткова атрымлівалася. Былі пазітыўныя моманты, дзе маглі забіць, але не ўдалося. Таму саперніка з заслужанай перамогай.

У той самы час не магу сказаць, што мы не хацелі, не маглі і не стараліся. На гол, магчыма, мы і найгралі.

– Чаму раней не памянялі маладых гульцоў?

– Маглі крыху раней памяняць, але для іх гэта вопыт. Хацелі даць пабольш часу, каб яны адчулі гэтую атмасферу і ў далейшым былі больш упэўненыя ў сваіх дзеяннях, – сказаў Нікіфарэнка.