Валерый Апанас: «З 16-гадовымі цяжка – бурчаць. Адораныя футбалісты нічога не хочуць рабіць, але ў асноўным прыходзяць людзі без таленту»
Галоўны трэнер зборнай Беларусі U-16 Валерый Апанас падзяліўся меркаваннем аб рабоце з юнымі футбалістамі.
– Спецыфіка вось гэтага ўзросту – 16-гадовага – у футболе.
– Па-першае, гэта пераходны ўзрост. З імі вельмі цяжка – бурчаць…
Ты ім слова – яны бурчаць: «Трэнер, я ж усё правільна зрабіў. Чаго ты ад мяне хочаш?!» Гэта цяжка. Яны крыху такія дарослыя ўжо. Разумеюць, што ты ад яго хочаш. І гэта, можна сказаць, пераход ужо з дзіцячага футбола ў дарослы.
– Вы ўсё робіце праз селекцыю?
– Селекцыя гэта добра, яшчэ ёсць трэніровачны працэс, характар футбаліста – гэта самае важнае. Адораныя футбалісты нічога не жадаюць рабіць: намаганні прыкласці. Думаюць, я на сваім таленце гэта прапампую!
– А гэта не пракатвае.
– Так, гэта не пракатвае.
– А працаўнікі?
– Працоўныя наадварот – у большасці выпадкаў прыходзяць людзі без таленту, – сказаў Апанас.