Усе навіны

Сярэдняя наведвальнасць 20-га тура ЧБ – 2180

4 верасня 2023, 14:18

Згодна з афіцыйнымі пратаколамі, сярэдняя наведвальнасць 20-га тура чэмпіянату Беларусі склала 2180 гледачоў.

Самым наведваемым матчам тура стала гульня на «Барысаў-Арэне» БАТЭ – «Дынама» Брэст (3615), менш за ўсё гледачоў прыйшло на «Іслач» – «Тарпеда-БелАЗ» (250).

Сярэдняя наведвальнасць з пачатку чэмпіянату – 1939. Гэта на 19,4% больш, чым за 20 тураў чэмпіянату Беларусі-2022 (1609).