Усе навіны

Шытаў – пра 1:8 ад «Зеніта»: «Вось быў бы тады ковід, і мы толькі адзін матч гулялі…»

8 верасня 2023, 14:12

Былы абаронца мінскага «Дынама» Ігар Шытаў узгадаў супрацьстаянне з піцерскім «Зенітам» (4:0, 1:8) у кваліфікацыі Лігі Еўропы ў сезоне 2018/19.

– У «Дынама» ўсё ішло класна да «Зеніта». Калі ў першым матчы грымнулі іх 4:0, гэта было нешта нерэальнае! Я не ведаю, калі яшчэ такое паўтарыцца: прыязджае «Зеніт», збіраецца поўны стадыён, і мы іх грукаем 4:0…

З-за таго што «Зеніт» гуляў матч у адказ пры пустых трыбунах, нам, напэўна, было нават цяжэй, чым ім. Пры гледачах была б іншая гульня. А так клас выйшаў на першае месца. Хаця ў першым тайме мы, здавалася, кантралявалі гульню. Можна яшчэ прыгадаць, што суддзя не залічыў наш гол. Калі б залічыў, а там, здаецца, чысцейшы гол быў, усё магло скласціся па-іншаму. Хаця потым мы ўсё роўна забілі, і таксама магло скласціся па-іншаму. Альбо гэта ўсё наша неспрактыкаванасць… Хаця я быў нібы дасведчаны еўракубкавы баец, 32 гады… Не ведаю, што адбылося. Сумна, усё гэта ўспамінаць. Маглі гісторыю напісаць. Канешне, і так напісалі, але з негатыўным адценнем. Калі б матч у адказ можна было выкрасліць і пакінуць толькі 4:0, было б класна. Вось быў бы тады ковід, і мы толькі адзін матч гулялі…, – распавёў Шытаў.

igorbsu
не верю. однозначно мутная история. может быть когда-нибудь узнаем кто и что. может быть.
Адказаць
0
Мдя.
Самоуспокоение никто не запрещает )
Адказаць
-2