Усе навіны

Рудзік пра 8-матчавую дыскваліфікацыю: «Усе разумеюць, што ў Віцебскай вобласці не можа быць лідзіруючая каманда з нейкіх Міёр»

15 верасня 2023, 17:49

Паўабаронца «Міёр» (Д3) Філіп Рудзік адрэагаваў на 8-матчавую дыскваліфікацыю.

Нагадаем, яе футбаліст атрымаў па выніках матча супраць «Газавіка» (2:2). На 18-й хвіліне Рудзік атрымаў чырвоную картку, а пасля сустрэчы арбітр у пратаколе адзначыў: «Паўабаронца падышоў да галоўнага арбітра матчу і ў агрэсіўнай манеры абражаў і пагражаў фізічнай расправай судзейскай брыгадзе».

– Я гульні надаваў і буду надаваць увесь свой вольны час. Усімі сіламі жадаюць закапаць футбол, які ствараецца ў вёсцы. Але там яго любяць.

Канешне, усе разумеюць, што ў Віцебскай вобласці не можа быць лідзіруючая каманда з нейкіх Міёр. Калі ў асноўнай кулі выстрэляць, то дадуць ######## іншым вялікім рэгіёнам, – напісаў Рудзік.

Пасля 16 матчаў «Міёры» займаюць другое месца ў віцебскім дывізіёне і адстаюць ад «Газавіка» з Віцебску на адно ачко.