Рыа Фердынанд: «Вельмі здзіўлюся, калі Белінгем завершыць кар'еру без аднаго, двух, магчыма, трох «Залатых мячоў»
Былы гулец зборнай Англіі Рыа Фердынанд падзяліўся думкамі пра хаўбека «Рэала» Джуда Белінгема.
«Джуда будуць параўноўваць з Джэрардам, Лэмпардам, Скоўлзам. І я б сказаў прама цяпер, што ніводны з гэтых гульцоў не рабіў нічога падобнага да таго, што Белінгем робіць у сваім узросце, а гэта ўжо мерка.
Джуд можа выйграць «Залаты мяч», калі так будзе працягваць. Буду вельмі здзіўлены, калі ён завершыць кар'еру без аднаго, двух, магчыма, трох «Залатых мячоў». Бо ён вельмі добры футбаліст. Былі гульцы, якія адрозніваліся здольнасцямі, магчыма, такімі ж ці крыху больш, чым ён. Але не думаю, што яны мелі найважнейшае – такую ментальнасць, як у Белінгема.
Перайсці ў «Рэал» і быць найлепшым гульцом у першых 4-5 матчах – фенаменальна, нечувана», – сказаў Фердынанд.