Усе навіны

Бага пасля 0:0 з «Мінскам»: «Хацелася выйграць і перасягнуць мінусовую мяжу. У нашым становішчы любое ачко – гэта ачко»

17 верасня 2023, 19:48

Галоўны трэнер «Шахцёра» Аляксей Бага падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Мінскам» (0:0).

– Калі абстрагавацца ад эмоцый, барацьбы, картак, крыкаў і ўсяго-ўсяго, то ў нашай сітуацыі, вядома, хацелася б выйграць і перасягнуць мінусовую мяжу.

Зрэшты, у нашым становішчы любое ачко – гэта ачко. Мы разлічвалі на станоўчы вынік. Для нас усё роўна гэта маленькі крок наперад.

Улічваючы, што засталіся ў дзесяцёх і ўсё ж такі захавалі свае вароты на замку. Былі і ў нас моманты, але не забілі.

– Здалося, што ў перапынку вы наладзілі каманду на другі тайм.

– Трэба было неяк рэагаваць на падзеі першага. Мы ўсё роўна рэагавалі на шматлікія падзеі ў барацьбе, не гулялі востра. Калі не памыляюся, не нанеслі ніводнага ўдару ў створ. Недзе не хапіла чагосьці, недзе не пашанцавала. Дзесьці пашанцавала, але потым рашэнне памянялася, – сказаў Бага.