Пачэціна трымае ў кабінеце скрынку з лімонамі, каб пазбаўляцца ад негатыўнай энергіі
Галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна верыць, што лімоны паглынаюць негатыўную энергію.
«Яны пачалі працаваць пасля двух гадоў у «Тотэнхэме». Дайце час лімонам. Гэта тое, у што мы ўсё верым. Калі вы жадаеце мець добрую энергію, вам трэба рэалізаваць усё тое, у што вы верыце.
Я веру ў лімоны, але ў «Тотэнхэме» яны пачалі працаваць праз паўтара-два гады. Ім патрэбны працяглы час, яны не чароўныя, але я як ніколі ў іх веру.
Сёння ў мяне ў офісе ёсць жоўтыя, зялёныя, розных відаў. З Іспаніі, з Італіі. Я не хачу хлусіць, там вялікая каробка лімонаў. Я заўсёды лічыў, што жоўтыя лімоны працуюць значна лепш зялёных, але зараз веру ў любы колер – любы колер можа дапамагчы. Калі б мог дастаць сіні лімон, было б яшчэ лепш.
Лайм – гэта не лімон. Гэта брат, магчыма, ад іншай маці ці іншага бацькі», – сказаў Пачэціна.