Усе навіны

Нікалас Гансалес сёння падпіша новы кантракт з «Фіярэнцінай» да лета 2028 года

26 верасня 2023, 15:00

Вінгер «Фіярэнціны» Нікалас Гансалес пагадзіўся падпісаць новы кантракт з клубам, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Гэта мусіць адбыцца сёння. Новая дамова футбаліста з клубам будзе дзейнічаць да чэрвеня 2028-га.

Нагадаем, што летам гэтага года «Брэнтфард» быў гатовы заплаціць за Гансалеса больш за 40 мільёнаў еўра, але «Фіярэнціна» адхіліла гэтую афіцыйную прапанову.

Нікалас выступае за «фіялак» з ліпеня 2021-га пасля пераходу са «Штутгарта» за 24,5 мільёна еўра. Партал Transfermarkt на дадзены момант ацэньвае гульца ў 30 мільёнаў еўра.

У гэтым сезоне Гансалес забіў 4 мячы і аддаў 1 асіст у 7 матчах. Поўная статыстыка 25-гадовага аргенцінца – тут.