Аляксандр Бразевіч: «Хачу, каб «Арсенал» быў у вышцы і гуляў у Дзяржынску»
Галоўны трэнер дзяржынскага «Арсенала» Аляксандр Бразевіч выказаўся аб магчымым трапленні ў вышэйшую лігу.
– Вы на дадзены момант бліжэй за ўсіх да павышэння ў класе, ужо задумваецеся пра будучыню?
– Вядома, задумваемся пра будучыню. Але ў той жа час усё яшчэ вельмі далёка. Даволі працяглы адрэзак чэмпіянату нас чакае. Самае галоўнае, каб не спыніліся, нягледзячы на размяшчэнне ў табліцы.
– У вас ёсць трэнерскі вопыт вышэйшай лігі, гатовыя навесці шораху з дзяржынскай камандай?
– Я гатовы навесці шораху з любой камандай. З «Арсеналам» тым больш і з вялізным задавальненнем.
– Ці будзе мяняцца склад перад «вышкай»?
– У нейкай ступені так, будзе мяняцца. Як паказвае вопыт і практыка: каманды, якія захоўваюць на 70-80 адсоткаў склад, у большасці выпадкаў паспяхова выступаюць у больш моцным дывізіёне. Нават калі ў аснову трапляюць гульцы, якія не мелі шмат практыкі ў папярэднім сезоне, але былі ў складзе.
– Ёсць упэўненасць, што на гэты раз «Арсенал» у вышэйшую лігу выйдзе і пройдзе ліцэнзаванне? Якія зрухі ў гэтым пытанні?
– «Арсенал» ужо не новы клуб для вышэйшай лігі і пытанняў па ліцэнзаванні асаблівых не было. Можа, не поўнасцю валодаю інфармацыяй, але будаўніцтва стадыёна для каманды ідзе. Заўзятары Дзяржынска як ніхто заслугоўваюць мець сваю арэну і назіраць за камандай у сваім горадзе. Такая колькасць людзей ездзяць з вялікім азартам разам з футбалістамі: падтрымліваюць іх, размаўляюць, жывуць нашымі праблемамі, віншуюць з сямейнымі і іншымі падзеямі. Гэта вельмі крута. Хачу, каб «Арсенал» быў у вышэйшай лізе і гуляў на стадыёне ў Дзяржынску, - распавёў Бразевіч.