Усе навіны

У матчы дублёраў «Іслачы» і мiнскага «Дынама» арбітр паказаў 5 чырвоных і 10 жоўтых картак.

28 верасня 2023, 17:56

У перанесеным матчы 16-га тура чэмпіянату Беларусі сярод дублюючых камандаў «Іслач» згуляла ўнічыю з мінскім «Дынама» (1:1). Арбітр Кірыл Апановіч паказаў 5 чырвоных і 10 жоўтых картак.

Чырвоныя карткі ў «Іслачы» атрымалі трэнеры Валерый Цыганенка і Ігар Зюлеў, футбалісты Арцём Давідовіч, Арцём Трушынскі і Арсеній Жукоўскі (пасля фінальнага свістка).

Мінскае «Дынама» здолела адысці ад паражэння, забіўшы на 96+ хвіліне. Мінчане ўпершыню ў сезоне страцілі ачкі. Да гэтага яны перамагалі ў 20 сустрэчах.

Мінскае «Дынама» пасля 21 матча займае першае месца, у актыве 61 бал. «Іслач» размяшчаецца на сёмым месца з 31 ачком.