Еўра-2028 пройдзе ў Вялікабрытаніі і Ірландыі
Еўра-2028 пройдзе ў Вялікабрытаніі і Ірландыі.
Прэс-служба УЕФА паведаміла, што Федэрацыя футбола Турцыі адмовілася ад жадання прыняць Еўра-2028 і адклікала заяўку. Цяпер ёсць толькі адзін кандыдат – сумесная заяўка Вялікабрытаніі і Ірландыі.
Пасля адмовы ад жадання прыняць Еўра-2028 Турцыя будзе прэтэндаваць на правядзенне Еўра-2032 сумесна з Італіяй. На гэты турнір больш таксама ніхто не прэтэндуе.
Афіцыйна рашэнне аб месцы правядзення абодвух турніраў будзе вынесенае 10 кастрычніка ў Ньёне на паседжанні выканаўчага камітэта УЕФА, ад якога неабходна атрымаць ухвалу.
«Прэзентацыі на гэтай сустрэчы стануць важнай часткай працэсу, у ходзе якога будзе належным чынам разгледжаны змест прадстаўленых заявак да прыняцця рашэння», – сказана ў заяве.