Усе навіны

Зэкіры і Біслімі ўвайшлі у заяўку Швейцарыі ў матчы супраць Беларусі

12 кастрычніка 2023, 12:23

Перад матчам кваліфікацыі на Еўра-2024 супраць Беларусі ў складзе мужчынскай зборнай адбыліся дзве замены.

Замест траўміраваных нападаючых Рубена Варгаса (праблемы з аддуктарам) і Ноа Акафора (лёгкая траўма галавы) да каманды далучыліся Анды Зэкіры з «Генка» і Уран Біслімі з «Лугана». Такім чынам, склад каманды па-ранейшаму складаецца з 23 гульцоў.