Чыра Імобіле: «Лепш бы я паехаў у Саудаўскую Аравію» – думаю так, калі пачуваюся горш за ўсё»
Нападаючы «Лацыа» і зборнай Італіі Чыра Імобіле адрэфлексаваў на тэму няўдалага пачатку сезона.
«Улетку я разглядаў варыянт з Саудаўскай Аравіяй, але вырашыў адмовіцца ад яго дзеля зборнай і Лігі чэмпіёнаў. Пасля такога старту сезона я задаў сабе некалькі пытанняў, асабліва пасля крытыкі з боку некаторых, хто не ўбачыў і не ацаніў гэты жэст.
Гэта мяне раніць і сапраўды прымушае мяне вагацца. І зараз я думаю ўжо не так, як у ліпені. Часам, калі адчуваю сябе горш за ўсё, то думаю: «Лепш бы я з’ехаў».
Самы цяжкі гэта перыяд у «Лацыа» для мяне? Не, мусіць, самым складаным быў першы сезон. Цяпер супраць мяне толькі невялікая частка людзей – нават не ведаю, ці варта іх зваць сапраўднымі фанатамі «Лацыа».
Не думаю, што сапраўдныя фанаты «Лацыа» могуць выказаць мне нейкія прэтэнзіі, я ў гэта не веру. Гэта толькі пытанне часу – я прымушу паверыць у сябе нават самых скептычна настроеных», – сказаў Іммабіле.
У гэтым сезоне Чыра забіў два галы ў дзевяці матчах ва ўсіх турнірах. Пасля першых васьмі тураў яго «Лацыа» знаходзіцца ў ніжняй частцы турнірнай табліцы Серыі А.