Ягор Марціновіч: «Можа, раней я перажываў трохі больш, але і цяпер не магу радавацца паражэнням зборнай. Іншай у мяне няма»
Былы палітвязень і галоўны рэдактар «Нашай Нівы» распавёў сваё стаўленне да зборнай Беларусі па футболе.
«Напэўна, у гэтым цяпер сорамна прызнавацца, гэта зусім не ў трэндах, але я па-ранейшаму не магу быць абыякавым да беларускага футбола. І сёння ўвечары зноў уключу трансляцыю і буду глядзець, як Швейцарыя раскатвае Беларусь уздоўж і ўпоперак) Можа, раней я перажываў трохі больш, але і цяпер я не магу радавацца паражэнням зборнай. Іншай зборнай у мяне няма.
І нават у калоніі я хадзіў дамаўляцца, каб перад адбоем хоць на хвілінку ўключылі трансляцыю БАТЭ ў еўракубках. Бо ўсё адно гэта свае, хай і касячныя свае, якія прайграюць малдаванам 1:5.
Не ўяўляю, як я магу сапраўды перажываць і трымаць пальцы за зборную Украіны-Польшчы-Літвы ці кагосьці яшчэ. Закідвайце камянямі)», – напісаў Марціновіч.