Аляксей Шпілеўскі: «Арыс» спрабуе знайсці сябе ў Лізе Еўропы»
Беларускі галоўны трэнер «Арыса» Аляксей Шпілеўскі пракаментаваў выступ сваёй каманды ў Лізе Еўропы.
«Мы заўсёды імкнемся да лепшага выніку, але ў цэлым можна быць задаволенымі. Усё ж такі ўпершыню ў хлопцаў такі вопыт, столькі адказных і цяжкіх матчаў, таму, думаю, пакуль мы спраўляемся добра. Зразумела, што асабліва ў чэмпіянаце хочам пацвердзіць свой максімум. Калі ты ў статусе чэмпіёна, цябе супернікі па-іншаму бачаць, сустракаюць, асабліва на выездзе. Поўны супраціў з усіх бакоў. Хлопцы, асабліва ў апошніх двух матчах, фантастычна справіліся, улічваючы шчыльны графік. Якім будзе максімум для «Арысая» ў Лізе Еўропы? Будзе, напэўна, няправільна так казаць. Мы ўпершыню ўдзельнічаем у гэтым турніры, і пакуль сябе спрабуем знайсці, даведацца, наколькі гатовыя, чаго не хапае. Будзем ісці ад матчу да матчу. Не хочацца забягаць наперад. Дзве гульні, я лічу, мы правялі вельмі добра», – сказаў Шпілеўскі.