Усе навіны

Татур пра нічыю з «Арсеналам»: «Чэлсі» расце, далей будзе толькі лепш»

21 кастрычніка 2023, 22:17

Беларускі спартыўны журналіст Уладзіслаў Татур пракаментаваў нічыю «Чэлсі» з «Арсеналам» (2:2).

«Ну і матч ад варатароў.

Класнае дэрбі. Лёгка трапіць пад уплыў выніку, збіцца на памылкі Санчэса, Гюста і Мадуэке, але як па мне – «Чэлсі» згуляў вельмі добра, каманда расце, далей будзе толькі лепш.

Адчуванне, што пачало атрымлівацца, з’явілася не сёння», — сказаў Татур.