Усе навіны

Мікель Артэта: «У другім тайме «Арсенал» пачаў гуляць з нажом у зубах»

21 кастрычніка 2023, 23:18

Галоўны трэнер «Арсенала» Мікель Артэта пракаментаваў нічыю з «Чэлсі» ў 9-м туры АПЛ (2:2).

«На працягу першых 10-15 хвілінаў мы не былі на тым узроўні інтэнсіўнасці, які патрэбны ў лонданскім дэрбі. Бракавала мэтанакіраванасці ў валоданні мячом, рашучасці ў адзінаборствах.

Пасля гэтага мы пачалі мяняць тактыку і перахапілі ініцыятыву. У другім тайме інтэнсіўнасць стала іншай, мы пачалі выйграваць верхавую барацьбу, гуляць наперад і гуляць з нажом у зубах. Гэта ўжо была іншая гульня.

Нават прапусціўшы ў сітуацыі з голам Мудрыка, мы працягнулі ісці наперад. Гульцы зрабілі менавіта тое, чаго ад іх патрабавалі – ніколі не здавацца і працягваць ісці наперад. Мы павінны былі забіць гол раней – нам не ўдалося гэта, але каманда гуляла да канца.

У выніку мы зарабілі адно ачко ў матчы, у якім для нас усё вельмі цяжка складалася», – сказаў Артэта.