Усе навіны

Казахстанскі журналіст Садыкаў: «Эбонг – дыхтоўны футбаліст. Яму трэба з'язджаць»

25 кастрычніка, 16:23

Казахстанскі журналіст Эрык Садыкаў распавёў аб развіцці беларускага футбаліста Макса Эбонга.

– У Беларусі лічыцца, што Эбонг не тое каб перарос чэмпіянат Казахстану, але для далейшага прагрэсу яму пара з'язджаць у іншую лігу. Згодныя?

– Дыхтоўны футбаліст. Я вельмі ўважліва гляджу матчы каманд з былых брацкіх савецкіх рэспублік. Ён і за зборную пышна гуляе, разганяе атакі. Яму трэба зʼязджаць. Шчыра кажучы, узровень чэмпіянату Казахстану ўпаў. З-за рашэння, што абʼём бюджэтнага фінансавання клубаў не павінен перавышаць 1 мільярд 200 мільёнаў тэнге [$2,5 млн. – Tribuna.com]. праз гэта перасталі прыязджаць дарагія легіянеры, – сказаў Садыкаў.