Усе навіны

Галявы пас Грамыкі не дапамог «Тарпеда» адолець «Шыннік»

28 кастрычніка 2023, 18:19

28 кастрычніка ў матчы 16-га тура чэмпіянату Расіі сярод каманд першай лігі маскоўскае «Тарпеда» Валерыя Грамыкі, Рамана Юзэпчука і Глеба Шаўчэнкі на выездзе згуляла ўнічыю з «Шыннікам» (1:1).

Грамыка выйшаў у стартавым складзе. На 23-й хвіліне паўабаронца аддаў галявы пас, на 35-й атрымаў жоўтую картку, а на 72-й быў заменены.

Увесь матч правёў абаронца Глеб Шаўчэнка. Юзэпчук выйшаў на замену на 62-й хвіліне.

«Тарпеда» займае ў табліцы сёмае месца.