Усе навіны

Віталь Кутузаў: «Контэ – гэта найвышэйшы ўзровень. Ён памрэ за цябе, за твой калектыў і паставіць на карту ўсё»

29 кастрычніка 2023, 14:01

Экс-нападаючы зборнай Беларусі Віталь Кутузаў расказаў пра найлепшага трэнера, з якім працаваў.

«Антоніа Контэ – гэта найвышэйшы ўзровень. Там няма дробязяў. Гэта чалавек, які дастане ўсё з цябе. Гэта значыць, у яго кожны чалавек у калектыве аддасць усё. Ён можа прайграць, але ён памрэ за цябе, за твой калектыў і паставіць на карту ўсё. І гэта якасць трэнера.

Ён прымусіць чалавека адпрацаваць па максімуме. Калі ў мяне ёсць два футбалісты, няхай яны палены, але, калі я ім даў магчымасць адпрацаваць па максімуме, яны аддалі ўсё, што яшчэ можна патрабаваць? Больш нічога. І гэта чалавек, які можа гэта зрабіць.

Такіх трэнераў не вельмі шмат увогуле я сустракаў, якія могуць даціскаць, могуць выціскаць. Могуць даставаць тых хлопцаў, якія недаставаемыя. Якія на сваёй хвалі, іх мала што цікавіць: заробак ёсць – астатняе нецікава, сёння гуляю, заўтра не гуляю. Вось ён, у прынцыпе, дастае з усіх», – сказаў Кутузаў.