Усе навіны

Цырымонія ўручэння «Залатога мяча»-2023: Месі – 1-ы, Холанд – 2-і, Мбапэ – 3-і

30 кастрычніка ў тэатры «Шатле» ў Парыжы прайшла цырымонія ўручэння 67-й узнагароды «Залаты мяч».

Уладальнікам «Залатога мяча» стаў Ліянель Месі.

Жаночы «Залаты мяч» атрымала паўабаронца «Барселоны» Айтана Банмаці, прыз імя Льва Яшына лепшаму брамніку ўзяў галкіпер «Астан Вілы» Эміліяна Марцінес, прыз імя Герда Мюлера лепшаму бамбардзіру ўзяў форвард «Ман Сіці» Эрлінг Холанд, прыз Kopa гады дастаўся гульцу «Рэала» Джуду Белінгему, узнагарода лепшаму клубу адышла да «Манчэстэр Сіці», а ўладальнікам прыза імя Сакратэса, які ўручаецца «за лепшыя акцыі салідарнасці, здзейсненыя чэмпіёнамі», стаў нападаючы «Рэала» Вінісіус Жуніёр.

Праводзяць цырымонію ўручэння ўзнагароды ад часопіса France Football Дзідзье Драгба і Сэндзі Хэрыберт.

«Залаты мяч»-2022 выйграў тагачасны форвард «Рэала» Карым Бензема.

Узнагароджанне «Залатога мяча»-2023:

1. Ліянель Месі («Інтэр» Маямі)

2. Эрлінг Холанд («Манчэстэр Сіці»)

3. Кіліян Мбапэ («ПСЖ»)

4. Кевін дэ Бруйнэ («Манчэстэр Сіці»)

5. Радры («Манчэстэр Сіці»)

6. Вінісіус Жуніяр («Рэал Мадрыд»)

7. Хуліян Альварэс («Манчэстэр Сіці»)

8. Віктар Асімхен («Напалі»)

9. Бернарду Сілва («Манчэстэр Сіці»)

10. Лука Модрыч («Рэал»)

11. Махамед Салах («Ліверпуль»)

12. Роберт Левандоўскі («Барселона»)

13. Ясін Буну («Севілья»/«Аль-Хіляль»)

14. Ілкай Гюндаган («Манчэстэр Сіці»/«Барселона»)

15. Эміліяна Марцінес («Астан Віла»)

16. Карым Бензема («Рэал»/«Аль-Іціхад»)

17. Хвіча Кварацхелія («Напалі»)

18. Джуд Белінгем («Барусія» Д/«Рэал»)

19. Хары Кейн («Тотэнхэм»/«Баварыя»)

20. Лаўтара Марцінес («Інтэр»)

21. Антуан Грызман («Атлетыка»)

22. Кім Мін Чжэ («Напалі»/«Баварыя»)

23. Андрэ Анана («Інтэр»/«Манчэстэр Юнайтэд»)

24. Букая Сака («Арсенал»)

25. Ёшка Гвардыёл («Лейпцыг»/«Манчэстэр Сіці»)

26. Джамал Мусіяла («Баварыя»)

27. Нікола Барэла («Інтэр»)

28-29. Рандаль Кало-Муані («Айнтрахт»/«ПСЖ»)

28-29. Марцін Эдэгор («Арсенал»)

30. Рубен Дыяш («Манчэстэр Сіці»)