Трэнер «Фармата» Круш: «Дзякуй абласной федэрацыі за перанос фіналу Кубка Рэгіёнаў. Людзі змаглі паглядзець футбол»
Галоўны трэнер «Фармата» Кірыл Круш падзяліўся меркаваннем аб пераносе месца правядзення фіналу Кубка Рэгіёнаў з Мінска ў Брэст. У вырашальнай гульні перамогу святкавалі «Івацэвічы-ДзЮСШ».
– Чаканні ад матчу былі іншымі. Здавалася б, шмат мясцовых хлопцаў, поле ведаюць. Але нешта пайшло не так.
Сутнасць пратэсту мне незразумелая. Перад пераносам гульні ў Брэст мне таксама званілі з абласной федэрацыі. Я быў цалкам згодзен. У фінале ж сустракаліся каманды з Брэсцкай вобласці, чаму мы павінны аддаваць яго Мінску, калі можна зрабіць свята ў Брэсце?
Мая сям'я, сем'і футбалістаў таксама жадаюць прыйсці на стадыён і паглядзець. Не бачу ніякай праблемы. У гэтым пытанні мы не разумелі адзін аднаго. Яшчэ і нас абвінавацілі ў нечым. Для нас гэта была загадка. Хаця супернік нас так матываваў на гэты матч, што мы нібыта датычныя да пераносу гульні. Дзякуй абласной федэрацыі футбола за перанос. Для нас гэта было здорава. Людзі змаглі паглядзець футбол – усё для заўзятараў, – сказаў Круш.