Усе навіны

Цiяга Сілва – пра «ПСЖ»: «Ты ніколі не дасягнеш нічога толькі дзякуючы таму, што ў цябе шмат грошай»

Абаронца «Чэлсі» Ціяга Сілва раскрытыкаваў мадэль праекта «ПСЖ», за які раней выступаў.

«Ты ніколі не дасягнеш нічога толькі дзякуючы таму, што ў цябе шмат грошай. Футбол працуе не так. Калі няма дакладнага плана, чаго ты хочаш, нічога не спрацуе.

Перш за ўсё, трэба атрымаць павагу ўнутры сваёй краіны, каб вас потым паважалі і за яе межамі. Мы гэтага не зрабілі, а зрабілі наадварот. Мы хацелі, каб нас любілі за мяжой, але нічога не рабілі, каб нас паважалі дома», – сказаў 39-гадовы бразілец.

Сілва выступаў за «ПСЖ» з 2012-га па 2020 год, ён пакінуў каманду пасля паражэння ў фінале Лігі чэмпіёнаў супраць «Баварыі».

Статыстыка цэнтрбека ў бягучым сезоне па «Чэлсі» – тут.