Усе навіны

Гулец мінскага «Дынама» Зорын выкліканы ў моладзевую зборную Расіі

7 лістапада 2023, 18:31

19-гадовы паўабаронца мінскага «Дынама» Данііл Зорын атрымаў выклік у зборную Расіі U-21.

У лістападзе расійская каманда правядзе два таварыскія матчы ў Мінску. 15 лістапада згуляе з моладзевай зборнай Беларусі, а 19-га – супраць мінскага «Дынама».

Зорын належыць маскоўскаму «Спартаку». Улетку на правах арэнды гулец перайшоў у беларускую каманду. У чэмпіянаце Беларусі ён правёў 8 матчаў, забіў 4 галы і аддаў 2 галявыя перадачы.

Забулдыга
Ни зра ямустаршыя минския таварышы па сапатке даюць.Шкада шо маскаль,а так добры малы.
Адказаць
5